Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 красавіка 2020, 18:59

Беларусь удзельнічае ў распрацоўцы рэгіянальных ініцыятыў СЭФ па процідзеянні COVID-19

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ) Беларусь стала членам Рэгіянальнай групы, якая ўнясе свой уклад у распрацоўку рэгіянальных ініцыятыў і рэкамендацый па процідзеянні COVID-19 і па аднаўленні эканамічнага і сацыяльнага жыцця пасля заканчэння эпідэміі. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння прыняў удзел у першым пасяджэнні гэтай групы, якое прайшло ў фармаце відэаканферэнцыі. Інфармацыя аб гэтым размешчана на старонцы МЗС у Facebook, паведамляе БЕЛТА.

У звароце да ўдзельнікаў сустрэчы Уладзімір Макей падкрэсліў важнасць паглыблення ўзаемадзеяння паміж рэгіянальнымі аб'яднаннямі для падрыхтоўкі калектыўнага адказу на COVID-19, мабілізацыі сумесных намаганняў і фарміравання партнёрстваў для вырашэння праблем, выкліканых распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. "Такое ўзаемадзеянне паслужыла б прыкладам практычнай рэалізацыі ініцыятывы па пабудове партнёрстваў інтэграцыйных аб'яднанняў (або "інтэграцыі інтэграцый"), якая сфармулявана і пашыраецца Беларуссю ў міжнародных арганізацыях", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Пасяджэнне Рэгіянальнай групы высокага ўзроўню па выпрацоўцы палітыкі ў Еўропе і Еўразіі адбылося пад старшынствам выканаўчага дырэктара СЭФ Бёрге Брэндэ. У ім таксама прынялі ўдзел кіраўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў і адміністрацый краін Еўропы і Еўразіі, кіраўнікі буйнога бізнесу і прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў.

У ініцыятывах СЭФ такога фармату Беларусь удзельнічае ўпершыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі