Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 чэрвеня 2021, 11:35

Беларусь у бліжэйшы час прыме меры ў адказ на эканамічныя санкцыі ЕС - МЗС

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час прыме меры ў адказ на эканамічныя санкцыі ЕС. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Беларусі, размешчанай на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"Беларусь не збіраецца моўчкі за гэтым назіраць. У бліжэйшыя тыдні паступова будуць запушчаны ў дзеянне меры ў адказ, аб якіх мы неаднаразова заяўлялі", - адзначылі ў міністэрстве.

У МЗС падкрэсліваюць, што еўрапейскім палітыкам даўно пара ўсвядоміць: націск і санкцыі - гэта не тая мова, на якой трэба размаўляць з Беларуссю. "Пры гэтым мы застаёмся адкрытымі для раўнапраўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з тымі, хто бачыць у Беларусі партнёра, а не аб'ект для геапалітычных прэтэнзій і эксперыментаў", - дадалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі