Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь у бліжэйшы час накіруе Таджыкістану праект дагавора аб стратэгічным партнёрстве

Палітыка 12.10.2018 | 11:06
У час сустрэчы
У час сустрэчы

12 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у бліжэйшы час накіруе Таджыкістану праект дагавора аб стратэгічным партнёрстве. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 11 кастрычніка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння распрацоўваецца дагавор аб стратэгічным партнёрстве паміж Беларуссю і Таджыкістанам. Ужо ў бліжэйшы час мы перададзім яго таджыкскаму боку для вывучэння", - сказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр Беларусі звярнуў увагу, што кантакты паміж краінамі на вышэйшым узроўні вельмі інтэнсіўныя, у 2017 годзе прэзідэнт Таджыкістана наведваў Беларусь з рабочым візітам, беларускі лідар у 2018 годзе быў двойчы з візітамі ў Таджыкістане. "Падпісаны шэраг важных дакументаў, і гэта, вядома, накладвае асаблівую адказнасць на ўрады, якія павінны выконваць усе пагадненні", - адзначыў ён.

Кахір Расулзада таксама канстатаваў, што апошнім часам бакі актывізавалі супрацоўніцтва практычна па ўсім спектры пытанняў. Візіты Прэзідэнта Беларусі ў гэтым годзе надалі яшчэ большы імпульс ўзаемадзеянню, былі падпісаны важныя двухбаковыя дакументы. Паводле ацэнкі прэм'ера, для развіцця адносін Беларусі і Таджыкістана падрыхтавана вельмі моцная прававая база - больш за 100 дакументаў і пагадненняў. "Таму ў нас ёсць усе магчымасці для таго, каб яшчэ больш эфектыўна працаваць і выканаць заданні, якія перад намі ставілі нашы прэзідэнты", - лічыць Кахір Расулзада.

Згодна са статыстычнымі данымі Таджыкістана, па выніках сямі месяцаў гэтага года Беларусь увайшла ў дваццатку буйнейшых гандлёвых партнёраў краіны (падзяляе 13-15-я месцы з Украінай і ЗША). Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам у студзені - ліпені 2018 года склаў $21,5 млн і ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года зменшыўся на 8,6 працэнта (у 2017 годзе ён вырас у 2,1 раза). Па выніках сямі месяцаў гэтага года сальда дадатнае для Беларусі ў памеры $18,3 млн. У студзені - ліпені 2018 года аб'ём знешняга гандлю паслугамі склаўся ў памеры $2,3 млн і павялічыўся ў параўнанні з узроўнем аналагічнага перыяду 2017-га на 2 працэнты.

Аснову беларускага экспарту ў студзені-ліпені склалі пастаўкі трактароў і седлавых цягачоў, цукру, дываноў і падлогавых пакрыццяў, простых поліэфіраў, смол эпаксідных, пліт драўняна-стружкавых, канцылярскіх тавараў з паперы і кардону, нафтапрадуктаў, шын, халадзільнікаў, маразільнікаў і халадзільнага абсталявання. З Таджыкістана імпартаваліся баваўняная пража і баваўнянае валакно, сухафрукты і арэхі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пленарны тыдзень ЕАГ праходзіць у Мінску Мерапрыемствы 29-га пленарнага тыдня Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму праходзяць у Мінску з 12 па 16 лістапада.