ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 верасня 2023
Мінск Ясна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 лістапада 2022, 15:49

Беларусь у АДКБ заявіла аб дыскрэдытацыі важнейшых інстытутаў падтрымання міру - ААН і АБСЕ

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Арменіі Ерэване 23 лістапада адбылося сумеснае пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Мерапрыемства прайшло непасрэдна перад сесіяй Савета калектыўнай бяспекі з удзелам лідараў краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел ад беларускага боку ў сумесным пасяджэнні прынялі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр замежных спраў Уладзімір Макей і міністр абароны Віктар Хрэнін.

Большая частка мерапрыемства праходзіла ў закрытым для прэсы фармаце. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, на пасяджэнні адбыўся адкрыты абмен думкамі па шырокім спектры пытанняў рэгіянальнай і глабальнай бяспекі, а таксама па бягучай ваенна-палітычнай сітуацыі ў зоне адказнасці АДКБ.

"У сваім выступленні Уладзімір Макей канстатаваў паглыбленне крызісу існуючага сусветнага парадку, які закранае ўсе сферы міжнародных адносін. Заявіў аб дыскрэдытацыі важнейшых інстытутаў падтрымання міру, бяспекі і стабільнасці, такіх як ААН і АБСЕ, разбурэнні міжнароднага інструментарыю ў галіне кантролю над узбраеннямі і нераспаўсюджвання. Выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з беспрэцэдэнтнай па маштабах мілітарызацыяй сумежных з Беларуссю краін - членаў НАТА, што садзейнічае росту ваенна-палітычнай напружанасці і правакуе далейшую гонку ўзбраенняў", - падзяліліся падрабязнасцямі ў МЗС.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства заклікаў дзяржавы - члены АДКБ да ўмацавання з'яднанасці і салідарнасці, каб больш эфектыўна процістаяць сучасным выклікам і пагрозам бяспецы.

На сумесным пасяджэнні адобраны шэраг дакументаў па надзённых пытаннях развіцця і ўдасканалення АДКБ, якія былі перададзены на разгляд сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.

На пасяджэнні быў таксама прыняты шэраг заяў міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня, уключаючы распрацаваную па ініцыятыве Беларусі заяву па пытаннях умацавання архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі