Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

Беларусь становіцца ўсё больш аўтарытэтнай пляцоўкай для дыялогу - Рахманаў

Палітыка 09.10.2019 | 09:00

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь становіцца ўсё больш аўтарытэтнай пляцоўкай для дыялогу. Аб гэтым заявіў 8 кастрычніка журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Практыка паказала, што Беларусь становіцца ўсё больш аўтарытэтнай пляцоўкай для дыялогу, дзе эксперты з розных краін, з рознымі пазіцыямі могуць абмяняцца меркаваннямі і паспрабаваць выпрацаваць нейкія рашэнні, якія садзейнічалі б стабільнасці ў Еўропе і свеце ў цэлым", - сказаў Сяргей Рахманаў.

На яго думку, Беларусь прыкладае вельмі значныя намаганні для арганізацыі такога дыялогу, і ўжо ёсць поспехі ў гэтым напрамку. "Сфарміраваны пазітыўны трэнд, прычым мы ніякім чынам не адступаем ад сваіх дамоўленасцей аб стратэгічным супрацоўніцтве з Расійскай Федэрацыяй, - заявіў сенатар. - Мы шукаем варыянты, каб змякчыць напружанасць, якая ўзнікла ў адносінах Расіі і Захаду".

У той жа час ён адзначыў, што пакуль яшчэ не ўсе прадстаўнікі заходняй супольнасці адгукаюцца на прапановы беларускага боку, а на дыялогавай пляцоўцы гучаць безапеляцыйныя абвінавачанні ў адрас Расіі.

"Цяпер вельмі вялікая колькасць візітаў у Беларусь парламенцкіх дэлегацый з тых краін, якія раней такія візіты не рабілі. Мы вядзём з імі адкрытыя перагаворы, дзе выкладаем свой пункт гледжання. Беларусь, хоць яна і не з'яўляецца глабальнай дзяржавай, адыгрывае ўсё большую ролю ў ажыццяўленні такіх кантактаў, забеспячэнні дыскусій, дыялогаў. У сувязі з гэтым вельмі важна, каб гэта тэндэнцыя прадаўжалася. Мы будзем прыкладаць для гэтага максімальныя намаганні", - дадаў Сяргей Рахманаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.