Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2019, 15:52

Беларусь спадзяецца на прадаўжэнне канструктыўнага парламенцкага ўзаемадзеяння са Швецыяй - пасол

14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь спадзяецца на прадаўжэнне ўстойлівага і канструктыўнага парламенцкага ўзаемадзеяння са Швецыяй. Аб гэтым заявіў пасол Беларусі ў Каралеўстве Швецыя Дзмітрый Мірончык на сустрэчы са спікерам рыксдага Андрэасам Нарленам і прадстаўнікамі кіраўніцтва шведскага парламента. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Швецыі.

"Кіраўнік беларускай дыпмісіі выказаў надзею на тое, што следам за першымі кантактамі па парламенцкай лініі, якія адбыліся ў сакавіку бягучага года, шведскі рыксдаг і новы склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі наладзяць устойлівае і канструктыўнае ўзаемадзеянне", - адзначылі ў пасольстве.

Дзмітрый Мірончык праінфармаваў кіраўніцтва рыксдага аб развіцці Беларусі і сітуацыі ў рэгіёне, прагрэсе, дасягнутым у двухбаковых адносінах за год, што мінуў пасля аднаўлення поўнафарматных дыпламатычных кантактаў паміж Мінскам і Стакгольмам.

Пасол акцэнтаваў увагу на тым, што тавараабарот дзвюх краін вырас у 2018 годзе больш як на чвэрць, а шведскія кампаніі, уключаючы такіх гігантаў, як "ІКЕА", праяўляюць вялікую цікавасць да супрацоўніцтва з нашай краінай. "Было падкрэслена, што некаторыя пытанні двухбаковага парадку дня прадаўжаюць мець дыскусійны характар, але гэта не перашкаджае Мінску і Стакгольму фармуляваць агульныя падыходы па такіх тэмах, як барацьба з гандлем людзьмі, і канструктыўна абмяркоўваць праблематыку ўмацавання рэгіянальнай бяспекі", - дадалі ў пасольстве.

У сустрэчы з кіраўніцтвам рыксдага таксама прынялі ўдзел паслы Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі