Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 жніўня 2020, 10:07

Беларусь разлічвае на традыцыйна аб'ектыўную ацэнку выбараў ад наглядальнікаў МПА СНД - Качанава

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася 8 жніўня з місіяй наглядальнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД на выбарах Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава падзякавала місіі за прыезд. "Наша краіна ўдзяляе асаблівую ўвагу таму, як праводзяцца выбары ў нашай краіне. Мы робім усё, каб гэта важнае палітычнае мерапрыемства праходзіла сумленна, адкрыта, галосна", - падкрэсліла спікер.

"Мы разлічваем на тое, што ваша работа дасць аб'ектыўную ацэнку працэсам, якія адбываюцца. Для нас гэта вельмі важна, важна для нашага народа, - сказала яна. - Мы выбіраем нават не Прэзідэнта, а будучыню нашай Беларусі. Гэта праўда".

Спікер выказала надзею, што работа наглядальнікаў ад МПА СНД будзе плённай і паспяховай.

Удзел дэпутатаў парламентаў краін СНД у назіранні за выбарамі ў Беларусі стаў добрай традыцыяй. У цэлым работа місіі наглядальнікаў ад МПА СНД - важны элемент міжнароднага маніторынгу выбараў. "За час існавання інстытута назірання за выбарамі асамблея выпрацавала ўласную методыку назірання, стварыла эфектыўную прававую базу арганізацыі і правядзення міжнароднага назірання за выбарамі. Міжпарламенцкая асамблея СНД набыла значны вопыт, стала прафесійнай структурай, якая прымае актыўны ўдзел і задае танальнасць працэсу міжнароднага маніторынгу выбараў на прасторы СНД", - адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

Асноўнымі дакументамі, у адпаведнасці з якімі ў Беларусі праводзяцца выбары, з'яўляюцца Канстытуцыя і Выбарчы кодэкс. "Важнае значэнне мае канвенцыя аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці, да якой далучылася і Беларусь", - дадала Наталля Качанава.

На 8 жніўня на выбарах у Беларусі акрэдытаваны 248 замежных і амаль 50 тыс. нацыянальных наглядальнікаў.

У сваю чаргу каардынатар групы міжнародных наглядальнікаў ад МПА СНД, старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўным уладкаванні, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы Алег Мельнічэнка (Расія) падзякаваў беларускаму боку за ўважлівыя адносіны да місіі. Ён праінфармаваў, як будуецца яе работа ў Беларусі. Так, па лініі МПА СНД на выбарах акрэдытаваны 52 міжнародныя наглядальнікі, якія знаходзяцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі