Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2018, 19:18

Беларусь разлічвае на актывізацыю міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Італіяй - Шчоткіна

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на актывізацыю міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Італіяй. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы намесніка старшыні Савета Рэспублікі Мар'яны Шчоткінай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італіі ў Беларусі Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

У сустрэчы таксама прыняў удзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі заявіла аб зацікаўленасці Беларусі ва ўмацаванні парламенцкага партнёрства з Італіяй. Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі перспектывам фарміравання міжпарламенцкай групы дружбы, якая садзейнічала б пашырэнню двухбаковага ўзаемадзеяння.

Мар'яна Шчоткіна адзначыла дадатную дынаміку развіцця ўзаемнага гандлю паміж краінамі: тавараабарот у 2017 годзе павялічыўся больш як на 20 працэнтаў, ёсць рэзервы для далейшага росту. Беларусь са свайго боку гатова ствараць камфортныя ўмовы для работы італьянскага бізнесу ў краіне і рэалізацыі сумесных праектаў.

Размова ішла і аб магчымасцях супрацоўніцтва дзвюх краін па пытаннях дасягнення Мэт устойлівага развіцця, узаемадзеяння саюзаў жанчын, рэалізацыі гуманітарных праектаў. "Разлічваем, што пры вашай падтрымцы кантакты паміж нашымі краінамі будуць яшчэ больш трывалымі, а двухбаковае ўзаемадзеянне - рэзультатыўным", - дадала Мар'яна Шчоткіна.

У сваю чаргу пасол выказаў надзею на тое, што ў 2019 годзе тавараабарот паміж краінамі зможа перасягнуць 1 млрд еўра.

Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням развіцця турызму паміж краінамі. Пасол адзначыў, што рашэнне па бязвізавым рэжыме ў Беларусі садзейнічала росту цікавасці да краіны ў іншаземцаў, у тым ліку італьянцаў. "У беларускага турызму вялікі патэнцыял, асабліва з улікам правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, абмяркоўваліся гуманітарныя праекты, у рамках якіх беларускія дзеці наведваюць Італію. Марыа Джорджа Стэфана Бальдзі паабяцаў аказваць падтрымку гэтаму напрамку работы. Мар'яна Шчоткіна ў сваю чаргу прапанавала арганізоўваць адпачынак італьянскіх дзяцей у Беларусі, напрыклад, у дзіцячым лагеры "Зубраня".-0-

Фота Савета Рэспублікі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі