Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
28 чэрвеня 2021, 18:30

Беларусь прыпыняе ўдзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства"

28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыпыняе свой удзел у ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства". Аб гэтым гаворыцца ў заяве прэс-службы МЗС Беларусі, размешчанай на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Сёння ў МЗС быў выкліканы кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзірк Шубель. Беларускі бок давёў яму інфармацыю аб канкрэтных кроках у рамках вымушанага рэагавання на ўведзеныя Еўрасаюзам беспрэцэдэнтныя абмежавальныя меры ў адносінах да Беларусі. У ліку крокаў у адказ - прыпыненне ўдзелу Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства".

Як паведамлялася, яшчэ ў лістападзе 2020 года Беларусь прыняла рашэнне аб паніжэнні ўзроўню ўдзелу ў гэтай ініцыятыве да экспертнага з-за палітызаванага падыходу партнёраў па УП і ўвядзення санкцый некаторымі краінамі ЕС. "Мы бачым, што ёсць спробы палітызаваць шэраг інфраструктурных, міжрэгіянальных праектаў у рамках гэтай ініцыятывы. Таму прынята рашэнне аб паніжэнні ўзроўню ўдзелу Беларусі ў гэтай ініцыятыве да экспертнага", - растлумачыў тады кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.

"Усходняе партнёрства" аб'ядноўвае ЕС і шэсць постсавецкіх краін: Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну. Гэта праграма накіравана на палітычную асацыяцыю і эканамічную інтэграцыю з Еўрасаюзам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі