9 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае з шэрагам краін Лацінскай Амерыкі пытанне аб увядзенні бязвізавага рэжыму. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік 9 красавіка ў Маскве на IV Беларуска-Лацінаамерыканскім форуме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Запрашаю ўсіх вас, а таксама прадстаўнікоў дзелавых колаў вашых дзяржаў наведаць Беларусь і асабіста азнаёміцца з яе прамысловым патэнцыялам, - сказаў Аляксандр Рагожнік, звяртаючыся да прадстаўнікоў краін Лацінскай Амерыкі. - Тым больш, што для адной краіны ў хуткім часе гэта пэўна стане прасцей. Сёння напярэдадні форуму было падпісана міжурадавае пагадненне аб адмене віз з Калумбіяй. Ведаю, што з некаторымі з краін, чые паслы прысутнічаюць сёння, таксама вядзецца работа аб падпісанні аналагічных пагадненняў".
"Перакананы, што супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі Лацінскай Амерыкі мае добрыя перспектывы", - дадаў пасол.
Форум арганізаваны МЗС Беларусі сумесна з Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн. Ён сабраў кіраўнікоў і старшых дыпламатаў пасольстваў Кубы, Венесуэлы, Аргенціны, Мексікі, Эквадора, Коста-Рыкі, Калумбіі і шэрага іншых краін. Мерапрыемства разбіта на два блокі: "Машынабудаванне, электратэхніка і металургія" і "Хімія ў сельскай гаспадарцы. Нафтахімія". У праграме форуму - прэзентацыі вядучых прадпрыемстваў гэтых галін Беларусі і выступленні іх кіраўнікоў, а таксама правядзенне перагавораў у фармаце В2В.-0-