Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прапрацоўвае магчымасць заключэння з Рэспублікай Карэя пагаднення аб бязвізавым рэжыме

Палітыка 31.01.2019 | 12:27
Фота з архіва
Фота з архіва

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапрацоўвае пытанне аб заключэнні з Рэспублікай Карэя пагаднення аб кароткатэрміновых бязвізавых паездках па агульнаграмадзянскіх пашпартах. Аб гэтым Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Андрэй Папкоў расказаў у інтэрв'ю часопісу "Конъюнктура рынков", паведамляе БЕЛТА.

"Беларускім бокам паслядоўна прапрацоўваецца пытанне аб заключэнні з Рэспублікай Карэя пагаднення аб кароткатэрміновых бязвізавых паездках па агульнаграмадзянскіх пашпартах. Уступленне ў сілу гэтага дакумента можа дадаткова стымуляваць развіццё турыстычнага абмену паміж дзвюма краінамі", - адзначыў Андрэй Папкоў.

Паводле яго слоў, у цэлым еўрапейскія напрамкі турыстычных паездак даволі папулярныя сярод паўднёвакарэйскіх грамадзян. Аднак у Беларусь яны прыязджаюць нячаста.

"Цікавасць у жыхароў гэтай краіны могуць выклікаць камбінаваныя турыстычныя туры ў Расію, дзяржавы Балтыі і Усходняй Еўропы, а таксама ў Беларусь. Розныя гістарычныя фестывалі, музеі традыцыйнай беларускай культуры могуць прыцягнуць увагу паўднёвакарэйскіх турыстаў. Думаю, што іх можа зацікавіць у Беларусі і агратурызм", - сказаў пасол.

Для грамадзян Рэспублікі Карэя дзейнічае спрошчаны парадак уезду ў Беларусь. Ён прадугледжаны ўказам, які прадастаўляе грамадзянам амаль 80 дзяржаў права наведваць Беларусь без візы на тэрмін да 30 сутак. Акрамя таго, паўднёвакарэйцам не патрэбна беларуская віза для кароткатэрміновага наведвання турысцка-рэкрэацыйнай зоны "Брэст" і Аўгустоўскага канала.

Беларусам, каб наведаць Рэспубліку Карэю, неабходна атрымаць візу. Яе кошт у залежнасці ад мэты і працягласці паездкі вар'іруецца ў межах $40-90.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.