Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 кастрычніка 2019, 19:55

Беларусь прапануе ўвязаць урачыстасці да 75-годдзя ААН з юбілеем перамогі ў Другой сусветнай вайне

10 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Падрыхтоўка да Саміту ААН, прысвечанага 75-годдзю стварэння Арганізацыі, абмеркавана на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Дапкюнаса з намеснікам генеральнага сакратара ААН па справах Генеральнай асамблеі і канферэнцыйным забеспячэнні Маўсесам Абелянам у час 74-й сесіі Генасамблеі ААН. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Саміт плануецца правесці 21 верасня 2020 года з удзелам кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Урачыстасці будуць прысвечаны тэме "Будучыня, якой мы хочам, Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, якая нам патрэбна: пацвярджаючы нашу калектыўную прыхільнасць да шматбаковасці".

Андрэй Дапкюнас падкрэсліў неабходнасць якаснага сэнсавага напаўнення юбілейнага саміту, які не толькі дасць магчымасць усім дзяржавам заявіць свае пазіцыі, але і дасць кіраўнікам дэлегацый магчымасць для непасрэдных нефармальных стасункаў па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. Беларускі дыпламат таксама прапанаваў увязаць гэта мерапрыемства з 75-годдзем Перамогі ў Другой сусветнай вайне, а таксама ўлічыць пры правядзенні ўрачыстасцей у штаб-кватэры ААН і іншыя знакавыя даты, звязаныя з яе гісторыяй.

Маўсес Абелян падтрымаў падыходы Беларусі да арганізацыі будучых святочных мерапрыемстваў і пацвердзіў гатоўнасць да далейшага ўзаемадзеяння. Ён таксама выказаў задавальненне падрыхтоўкай на базе беларускіх ВНУ перакладчыцкіх кадраў для ААН.

На сустрэчы былі разгледжаны ў тым ліку пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Сакратарыятам ААН і фінансава-лагістычныя аспекты арганізацыі дзяржавамі мерапрыемстваў у штаб-кватэры Арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі