Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 чэрвеня 2020, 16:53

Беларусь прапануе правесці пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета 17 ліпеня ў Мінску

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе правесці пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета 17 ліпеня ў вочным фармаце ў Мінску, паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка сёння на сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы ведаеце, што ў нас прадаўжаецца работа па арганізацыі Еўразійскага міжурадавага савета 17 ліпеня. Разлічваем, што ён, вядома, будзе ў вочным фармаце праведзены, мы да гэтага гатовы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр прапанаваў таксама абмеркаваць пытанні арганізацыі двухбаковай сустрэчы са старшынёй расійскага ўрада, а таксама правядзення пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што сітуацыя з каранавірусам паўплывала на кантакты на міждзяржаўным узроўні, але цяпер стан спраў мяняецца, узаемадзеянне актывізуецца. Так, на мінулым тыдні міністры замежных спраў Беларусі і РФ падпісалі пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Кіраўнік беларускага ўрада назваў гэта пагадненне знакавым і выказаў упэўненасць, што яно будзе працаваць на карысць дзвюх краін.

Дзмітрый Мезенцаў перадаў Раману Галоўчанку пасланне ад старшыні ўрада РФ Міхаіла Мішусціна. "Ён жадае поспеху і яшчэ раз падкрэслівае сістэму адносін, якая склалася паміж дзвюма краінамі", - адзначыў пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі