Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 мая 2018, 09:23

Беларусь плануе завяршыць перагаворы па ўступленні ў СГА ў першай палавіне 2020 года

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе завяршыць перагаворы па ўступленні ў СГА ў першай палавіне 2020 года. Аб гэтым паведаміў сёння першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой у час XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра адзначыў, што апошнім часам адбыўся шэраг пазітыўных для Беларусі падзей на сусветнай арэне. "Напрыклад, былі адноўлены актыўныя перагаворы па ўступленні Беларусі ў СГА. Мы чакаем, што да канца 2019 - першай палавіны 2020 года мы гэты працэс завершым", - сказаў ён.

Дзмітрый Крутой таксама нагадаў, што пасля перыяду санкцый краіна вярнулася на рынак міжнародных пазык - былі размешчаны тры траншы еўрабондаў на агульную суму $2 млрд. Буйнейшыя міжнародныя рэйтынгавыя агенцтвы палепшылі рэйтынгі краіны. "Акрамя таго, Беларусь палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу АЭСР. Мы гэтага дабіваліся на працягу апошніх 15 гадоў", - падкрэсліў ён.

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць" праходзіць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У бягучым годзе мерапрыемства праходзіць у час святкавання 85-годдзя БДЭУ. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 400 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі