ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 30 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 сакавіка 2022, 16:22

Беларусь перавыбрана ў склад Камісіі ААН па праве міжнароднага гандлю

Фота з архіва
Фота з архіва

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час 61-га пленарнага пасяджэння Генеральнай асамблеі ААН Беларусь была перавыбрана ў склад Камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Беларусь з'яўляецца членам ЮНСІТРАЛ з 2004 года. Цяперашняе выбранне рэспублікі ў склад камісіі з'яўляецца сведчаннем станоўчай ацэнкі ўкладу Беларусі ў работу гэтага органа ААН з боку пераважнай большасці дзяржаў - членаў арганізацыі, адзначылі ў МЗС.

"Удзел беларускіх экспертаў, якія ўваходзяць у склад Усходнееўрапейскай групы камісіі, у мерапрыемствах ЮНСІТРАЛ, што праходзяць па чарзе ў Нью-Ёрку і Вене, у фарміраванні прававых норм і практыкі па такіх напрамках дзейнасці ЮНСІТРАЛ, як арбітраж і пагаджальная працэдура, у тым ліку па інвестыцыйных спрэчках, электронны гандаль і ўрэгуляванне спрэчак у рэжыме анлайн, удасканаленне заканадаўства аб неплацежаздольнасці, будзе садзейнічаць не толькі далейшай гарманізацыі права міжнароднага гандлю, але і ўдасканаленню заканадаўства Беларусі на аснове прымаемых ЮНСІТРАЛ канвенцый, тыпавых законаў і іншых прававых дакументаў", - дадалі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі