Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 жніўня 2020, 09:25

Беларусь паступова нарошчвае знешнепалітычнае супрацоўніцтва - Макей

5 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь паступова нарошчвае знешнепалітычнае і знешнеэканамічнае супрацоўніцтва, якое было абмежавана з-за пандэміі COVID-19. Гэта сказаў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей 4 жніўня ў Палацы Рэспублікі, дзе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртаўся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пандэмія безумоўна паўплывала на актыўнасць кантактаў з замежнымі калегамі, тым не менш праходзілі відэаканферэнцыі, відэасустрэчы, у час якіх абмяркоўваліся актуальныя тэмы ўзаемадзеяння.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства лічыць, што ў краіне было прынята правільнае рашэнне змагацца з каранавіруснай інфекцыяй, не спыняючы вытворчасць. "Трэба змагацца з пандэміяй, але рабіць гэта акуратна і без спынення вытворчасці", - сказаў міністр.

Ён звярнуў увагу, што цяпер ідзе актывізацыя кантактаў з замежнымі калегамі. "Пачаліся актыўныя кантакты, у тым ліку і асабістыя сустрэчы", - адзначыў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі