Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 лістапада 2020, 15:25

Беларусь падтрымлівае пашырэнне паўнамоцтваў краін-наглядальнікаў ШАС - Галоўчанка

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае пашырэнне паўнамоцтваў краін-наглядальнікаў у Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС у фармаце відэаканферэнцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нават у няпростых умовах нам неабходна з аптымізмам глядзець у будучыню і прымаць дзейсныя меры па пашырэнні супрацоўніцтва ў першую чаргу ў рамках удасканалення ўдзелу ў Шанхайскай арганізацыі. Як адказны і актыўны ўдзельнік ШАС Беларусь гатова актыўна падключацца да ўсіх механізмаў і праектаў. Мы падтрымліваем работу краін-членаў над новай рэдакцыяй палажэння аб статусе наглядальніка пры ШАС, якая дасць магчымасць пашырыць паўнамоцтвы і ўзровень уключанасці ў праграмы і працэсы арганізацыі краін-наглядальнікаў і партнёраў па дыялогу", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, Беларусь гатова дзяліцца ў ШАС вопытам па шырокім спектры пытанняў. Гэта выкарыстанне сучасных навігацыйных сістэм прасочвальнасці тавараў і грузаў, удасканаленне IT-сферы, барацьба з вірусамі і інш.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў важнасць захавання гуманітарных сувязей у няпростых эпідэміялагічных умовах. У 2019 годзе сакратарыят арганізацыі прэзентаваў праект "8 цудаў ШАС". Раман Галоўчанка прапанаваў распаўсюдзіць яго таксама на наглядальнікаў і партнёраў па дыялогу. Паводле яго ацэнкі, гэта будзе садзейнічаць павышэнню турыстычнага патэнцыялу дзяржаў ШАС.

Прэм'ер-міністр таксама запрасіў краіны ШАС на спецыялізаваны форум, прысвечаны медыцыне. Яго плануюць правесці ў 2021 годзе на пляцоўцы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі