Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 студзеня 2022, 14:49

Беларусь падтрымала заяву лідараў "ядзернай пяцёркі" аб недапушчэнні гонкі ўзбраенняў

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі цалкам падтрымліваюць заяву лідараў пяці дзяржаў, якія валодаюць ядзернай зброяй, аб прадухіленні ядзернай вайны і недапушчэнні гонкі ўзбраенняў. Аб гэтым, адказваючы на пытанне БЕЛТА, сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз.

"Дзяржавы "ядзернай пяцёркі" па сутнасці прыйшлі да кансэнсусу адносна таго, што ў ядзернай вайне не можа быць пераможцаў і яна ніколі не павінна быць развязана. Ва ўмовах турбулентнасці міжнародных адносін і наяўнасці сур'ёзных міждзяржаўных супярэчнасцей гэта не фармалізм, а вельмі важны факт. І тут нельга не ацаніць маштабную работу, праведзеную нашымі расійскімі калегамі як ініцыятарамі гэтага дакумента", - адзначыў Анатоль Глаз.

У МЗС віталі і заявілі аб падтрымцы гэтай заявы. "У тым ліку і закладзены ў ёй заклік да канструктыўнага дыялогу і сумеснай работы па зніжэнні ваеннай канфрантацыі, павышэнні ўзаемнага даверу і прадухіленні гонкі ўзбраенняў у мэтах стварэння спрыяльнай атмасферы для дасягнення прагрэсу ў сферы раззбраення і ў рэшце рэшт - пабудовы свету, свабоднага ад ядзернай зброі", - сказаў прадстаўнік ведамства.

Анатоль Глаз нагадаў, што Беларусь першая на постсавецкай прасторы добраахвотна адмовілася ад валодання ядзернай зброяй, і ў канцы лістапада 2021 года споўнілася 25 гадоў з дня вываду апошняй ракеты з ядзернай боегалоўкай з тэрыторыі краіны.

"Разлічваем, што сумесныя намаганні лідараў краін "ядзернай пяцёркі", нараўне з прадаўжэннем у лютым 2021 года расійска-амерыканскага дагавора аб мерах па далейшым скарачэнні і абмежаванні стратэгічных наступальных узбраенняў, стануць залогам умацавання глабальнай архітэктуры міжнароднай бяспекі, раззбраення і нераспаўсюджвання, будуць садзейнічаць поспеху Канферэнцыі па разглядзе дзеяння Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, якая, спадзяёмся, адбудзецца ў гэтым годзе", - дадалі ў МЗС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі