Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 сакавіка 2020, 09:26

Беларусь не плануе весці дыялог аб дарожных картах да вырашэння пытанняў з пастаўкамі нафты - Макей

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Работа над дарожнымі картамі па інтэграцыі цяпер не вядзецца. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давайце вырашым пытанні з нафтавымі пастаўкамі, а потым ужо будзем далей думаць", - адзначыў кіраўнік МЗС, адказваючы на пытанне аб тым, ці вядзецца работа над дарожнымі картамі.

"Не працуе цяпер рабочая група. Няма сэнсу працаваць над гэтымі дарожнымі картамі, пакуль не будуць вырашаны гэтыя пытанні (паставак нафты. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі