Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 лютага 2020, 14:56

Беларусь не можа выйсці са сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў - Макей

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь не можа выйсці са сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў. Аб гэтым сёння заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з кіраўніком Федэральнага дэпартамента замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты пацікавіліся ў кіраўніка беларускага МЗС, ці можа Беларусь выйсці з-пад расійскага ўплыву і якую ролю ў гэтым можа адыграць Швейцарыя. На гэта Уладзімір Макей адказаў: "Беларусь, як і Швейцарыя, не можа выйсці са сферы чыіх-небудзь інтарэсаў, са сферы інтарэсаў вялікіх суседзяў. На жаль, нельга ўзяць Беларусь і Швейцарыю і перанесці ў нейкае іншае, больш камфортнае месца".

У той жа час міністр звярнуў увагу на тое, што, які б ні быў уплыў вялікіх геапалітычных сіл на такія дзяржавы, як Беларусь і Швейцарыя, у гэтых краін заўсёды будзе шмат агульных інтарэсаў для далейшага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне. "І мы сёння абмяркоўвалі гэтыя пытанні - звязаныя з аб'яднаннем нашых намаганняў на міжнароднай арэне, накіраваных на ўрэгуляванне тых канфліктаў, якія, на жаль, прысутнічаюць і ў нашым рэгіёне, і ў свеце ў цэлым", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі