Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 жніўня 2025, 09:27

Беларусь наведвае дэлегацыя інданезійскіх парламентарыяў

Фота з архіва
Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу інданезійская парламенцкая дэлегацыя на чале са старшынёй групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь Ісфханам Тофікам Мунгаранам наведвае нашу краіну з візітам у перыяд з 18 па 22 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У час візіту адбудзецца сумеснае пасяджэнне рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Інданезія і групы двухбаковага супрацоўніцтва Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь.

Запланаваны сустрэчы з інданезійскай парламенцкай дэлегацыяй намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вадзіма Іпатава, кіраўніцтва Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, Міністэрства замежных спраў, наведванне ААТ "АМКАДОР".

Прадугледжана абмеркаванне шырокага кола пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама абмен вопытам заканатворчай дзейнасці.

У Нацыянальным сходзе восьмага склікання рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Інданезія створана ў маі 2024 года. Кіраўніком групы з'яўляецца старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Ірына Касцевіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі