Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лютага 2021, 11:39

Беларусь нацэлена на далейшае развіццё двухбаковых адносін з Узбекістанам - Галоўчанка

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на далейшае развіццё двухбаковых адносін з Узбекістанам. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка падкрэсліў, што паміж дзвюма краінамі склаліся добрыя, дружалюбныя адносіны. "Мы абмяркоўвалі з прэм'ер-міністрам Узбекістана актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва, і ён адзначыў станоўчы рэзананс, які мела ў вашай краіне ваша нядаўняя сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Лічу, што вы можаце ганарыцца вынікамі сваёй работы ў якасці пасла. Хацелася б сёння абмеркаваць, што яшчэ мы можам зрабіць у бліжэйшы час, каб вывесці двухбаковыя адносіны на якасна новы ўзровень", - сказаў ён.

Насірджан Юсупаў падзякаваў за цёплы прыём, які быў аказаны яму ў Беларусі ў час дыпламатычнай місіі. "У час нядаўняй сустрэчы з кіраўніком дзяржавы адбылася вельмі цёплая, працяглая размова. Учора са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Іванаўнай Качанавай мы падрабязна абмяркоўвалі пытанні далейшага развіцця міжпарламенцкіх сувязей. У Беларусі вельмі сур'ёзна ставяцца да развіцця адносін з Узбекістанам. Для мяне вялікі гонар быць першым паслом Узбекістана ў Беларусі. Тры гады праляцелі абсалютна незаўважна", - адзначыў ён.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Узбекістанам устаноўлены 21 студзеня 1993 года. Цяпер дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае больш за 70 пагадненняў.

Тавараабарот паміж краінамі ў 2020 годзе склаў $280,1 млн (рост да ўзроўню 2019 года на 17,1 працэнта), у тым ліку экспарт - $237,5 млн (рост на 26 працэнтаў). Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў мінулым годзе сталі грузавыя аўтамабілі, трактары і седлавыя цягачы, мяса і мясапрадукты, цукар, малочныя прадукты, лекавыя сродкі, вакцыны, сывараткі з крыві. У аснове імпарту тавараў з Узбекістана былі баваўняная пража, пасцельная бялізна, металапракат з медзі, свежая агародніна, сушаныя і свежыя фрукты. Рэалізуецца шэраг сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі