ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2022, 09:02

Беларусь на саміце АДКБ прапанавала зрабіць аператыўныя крокі для ўрэгулявання сітуацыі на армяна-азербайджанскай граніцы

Аляксандр Вальфовіч
Аляксандр Вальфовіч

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пазачарговае пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ адбылося ўчора вечарам, паведамляе БЕЛТА.

Склікана яно было па ініцыятыве Арменіі. Галоўныя пытанні парадку дня - абвастрэнне сітуацыі ў асобных раёнах армяна-азербайджанскай граніцы і аказанне садзейнічання ва ўрэгуляванні сітуацыі.

Па даручэнні Прэзідэнта пункт гледжання Рэспублікі Беларусь да членаў Савета калектыўнай бяспекі давёў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.

Прынцыповая пазіцыя, агучаная ўчора: наша краіна заўсёды зыходзіла з безальтэрнатыўнага мірнага ўрэгулявання канфлікту паміж Арменіяй і Азербайджанам, выключна палітыка-дыпламатычнымі метадамі. Цяперашняя ж сітуацыя патрабуе дасканалага вывучэння.

Прапанаваны крокі, якія бачыцца магчымым зрабіць у аператыўным парадку. У іх ліку выезд генеральнага сакратара АДКБ у зону канфлікту для падрыхтоўкі падрабязнага даклада кіраўнікам дзяржаў і стварэнне рабочай групы з ліку супрацоўнікаў Сакратарыята і Аб'яднанага штаба АДКБ для аналізу сітуацыі і выпрацоўкі прапаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі