Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лютага 2025, 10:41

Беларусь на пляцоўцы ААН заклікала адмовіцца ад дыскрымінацыйных мер, якія падрываюць устойлівае развіццё

Фота МЗС
Фота МЗС
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь заклікае міжнародную супольнасць адмовіцца ад дыскрымінацыйных мер, якія падрываюць глабальную харчовую бяспеку. Гэта адзначыў намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН Павел Яўсеенка на 63-й сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на беларускае знешнепалітычнае ведамства.

Павел Яўсеенка звярнуў увагу на тое, што за апошнія 10 гадоў Беларусь змагла дабіцца значных поспехаў ва ўмацаванні сацыяльных гарантый. Так, згодна са справаздачай Праграмы развіцця ААН, індэкс чалавечага развіцця ў Беларусі складае 0,808, што адпавядае высокім стандартам.

"Дзяржаўныя расходы на сацыяльную сферу стабільна перавышаюць 12 працэнтаў ВУП, а ўзровень беспрацоўя застаецца адным з самых нізкіх у рэгіёне - 3,7 працэнта. Сацыяльная бяспека з'яўляецца ключавым напрамкам нацыянальнай палітыкі Беларусі. Гэта пацверджана Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі, якая вызначае яе як абарону асобы, грамадства і дзяржавы ад сацыяльных пагроз, забяспечваючы захаванне жыцця, здароўя, дабрабыту грамадзян, а таксама ўмацаванне духоўна-маральных каштоўнасцей нашага народа", - сказаў Павел Яўсеенка.

"Беларусь паслядоўна дэманструе высокі ўзровень сацыяльнай абароненасці насельніцтва, - прадоўжыў дыпламат. - У Беларусі створаны эфектыўныя інстытуты сацыяльнай падтрымкі нараўне з аптымізацыяй эканамічнай сістэмы ў рамках дасягнення высокага ўзроўню чалавечага развіцця. Наша краіна змагла датэрмінова дасягнуць Мэты развіцця тысячагоддзя па выкараненні крайняй беднасці, а сёння прадаўжае рэалізоўваць маштабныя ініцыятывы, накіраваныя на скарачэнне беднасці і павышэнне якасці жыцця насельніцтва".

"Важнейшай асновай сацыяльнай з'яднанасці з'яўляецца падтрымка сям'і. Беларусь прадастаўляе сем'ям з дзецьмі шырокі спектр сацыяльных гарантый: бясплатнае медыцынскае суправаджэнне ў перыяд цяжарнасці і родаў, трохгадовы водпуск па доглядзе дзіцяці, комплексную сістэму дзяржаўных дапамог і праграму сямейнага капіталу. Толькі ў 2024 годзе больш як 150 тыс. сем'яў атрымалі падтрымку ў рамках праграмы сямейнага капіталу. Мы ўдзяляем асаблівую ўвагу фарміраванню ў моладзі каштоўнаснага стаўлення да шлюбу, папулярызацыі адказнага бацькоўства і забеспячэнню раўнапраўнага ўдзелу абодвух бацькоў у выхаванні дзяцей", - падкрэсліў намеснік пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры ААН.

Ён таксама адзначыў, што сёння ўстойлівы эканамічны рост немагчымы без справядлівага міжнароднага ўзаемадзеяння. "Аднак мы назіраем рост глабальных выклікаў: геапалітычная нестабільнасць, прымяненне эканамічных санкцый, рост няроўнасці паміж краінамі. У рамках паслядоўнай пазіцыі перакананы, што сусветны парадак павінен грунтавацца на прынцыпах інклюзіўнасці, раўнапраўнага супрацоўніцтва і ўзаемапавагі", - сказаў Павел Яўсеенка.

"Заклікаем міжнародную супольнасць адмовіцца ад дыскрымінацыйных мер, якія падрываюць глабальную сацыяльную стабільнасць, харчовую бяспеку і ўстойлівае развіццё. Рэальны шлях да ўмацавання сацыяльнай з'яднанасці і глабальнай справядлівасці ляжыць у пашырэнні супрацоўніцтва, адмове ад санкцыйнай палітыкі, перадачы тэхналогій і абмене ведамі ў мэтах развіцця. Беларусь застаецца адкрытай да ўзаемавыгаднага партнёрства і нацэлена на далейшае ўмацаванне салідарнасці як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне", - рэзюмаваў дыпламат.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі