Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 красавіка 2021, 15:00

Беларусь мае намер закрыць свае пасольствы ў шэрагу краін і пашырыць дыппрысутнасць у іншых - Макей

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія пасольствы могуць быць закрыты ў некалькіх краінах свету. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па аптымізацыі сеткі беларускіх загранустаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як мінімум у некалькіх краінах свету мы закрыем нашы пасольствы - там, дзе бачым, што на працягу доўгага перыяду іх работа не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы", - заявіў Уладзімір Макей.

"Але мы ўдзелім увагу пашырэнню нашай прысутнасці ў перспектыўных з нашага пункту гледжання рэгіёнах, аб чым неаднаразова гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка", - заўважыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Ён нагадаў аб даручэнні, дадзеным раней Прэзідэнтам адносна таго, што трэба заўсёды ўдзяляць больш увагі эфектыўнасці дзейнасці беларускіх загранустаноў з улікам таго, што яны дзве трэці свайго часу ўдзяляюць або абавязаны ўдзяляць знешнеэканамічнай дзейнасці. "Гэта галоўны крытэрый ацэнкі іх работы. Папярэдняя аптымізацыя адбылася ў 2017-2018 гадах. З таго перыяду адбылося шмат падзей, таму наспела неабходнасць перагляду ранейшай канцэпцыі дзейнасці загранустаноў, яе аптымізацыі. Мы ўважліва вывучылі гэта пытанне, зыходзячы з тых патрабаванняў, якія прад'яўляе знешнепалітычнаму ведамству і знешняй палітыцы ў цэлым кіраўнік дзяржавы, і ўнеслі на разгляд урада, Адміністрацыі Прэзідэнта адпаведныя прапановы. Яны былі абмеркаваны, а сёння даложаны кіраўніку дзяржавы", - расказаў Уладзімір Макей.

Ён растлумачыў, што пры планаванні аптымізацыі зыходзілі з узроўню развіцця знешнеэканамічных адносін з тымі ці іншымі краінамі, знешнеэканамічнага супрацоўніцтва, тавараабароту і аб'ёму беларускага экспарту.

"Не хачу сказаць, што мы закрыем 10 пасольстваў у адным рэгіёне і адразу адкрыем 10 у іншым рэгіёне, такога няма. Мы будзем рухацца паступальна. Мы далажылі Прэзідэнту стратэгію нашай дзейнасці, у цэлым яна падтрымана", - сказаў Уладзімір Макей. Пры гэтым ён заўважыў, што агульная колькасць загранустаноў і іх фінансаванне павялічвацца не будуць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі