Фота з архіва
3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы павераны ў справах Беларусі ў Калумбіі Кацярына Смаль прыняла ўдзел у ХХХ пасяджэнні Савета міністраў Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў (АКД) і Х саміце кіраўнікоў дзяржаў АКД, якія адбыліся ў Картахене і Мантэрыі адпаведна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У Асацыяцыі карыбскіх дзяржаў Беларусь удзельнічае ў якасці краіны-наглядальніка.
На палях самітаў прайшлі сустрэчы дыпламата з кіраўнікамі дэлегацый шэрага дзяржаў-удзельніц і дзяржаў - наглядальнікаў асацыяцыі.
"Беларусь настроена на далейшае пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі АКД", - падкрэслілі ў МЗС.-0-