Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2020, 15:30

Беларусь як старшыня СНД у 2021 годзе будзе ўмацоўваць аўтарытэт арганізацыі на міжнароднай арэне - Макей

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Беларусь застаецца прыхільнай да інтэграцыйных працэсаў у фармаце СНД. Аб гэтым сказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння па выніках сумеснага пасяджэння калегій міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускага МЗС падкрэсліў: "На пасадзе старшыні ў 2021 годзе мы нацэлены на сістэмную работу па ўмацаванні Садружнасці, узмацненне яе ролі і павышэнне аўтарытэту на міжнароднай арэне".

Уладзімір Макей таксама адзначыў, што беларускі бок разлічвае на далейшую ўсебаковую падтрымку расійскім бокам сваіх ініцыятыў па паглыбленні інтэграцыі ў ЕАЭС і СНД.

Міністр замежных спраў Беларусі падзякаваў свайму калегу Сяргею Лаўрову і ўсім калегам за ўдзел у пасяджэнні калегій, а таксама чарговы раз адзначыў сапраўды ўнікальны фармат двухбаковага ўзаемадзеяння, які "дае магчымасць аператыўна абмяркоўваць і знаходзіць узаемапрымальныя рашэнні па любых праблемных момантах двухбаковага парадку дня і выпрацоўваць узгодненыя падыходы да актуальных пытанняў сусветнай палітыкі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі