Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2017, 09:07

Беларусь інфармавала расійскі бок аб магчымасці ўвядзення бязвізавага ўезду для іншаземцаў - МЗС

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь інфармавала расійскі бок аб магчымасці ўвядзення бязвізавага ўезду для іншаземцаў. Аб гэтым заявіў начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Ігар Фісенка на брыфінгу "Увядзенне пяцідзённага бязвізавага рэжыму для іншаземцаў у Беларусі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Працэсу ўзгаднення такіх актаў няма. Зразумела, адбываецца інфармаванне адзін аднаго аб прынятых і плануемых да прыняцця мер. Праходзяць штогадовыя консульскія кансультацыі, у час якіх мы абменьваемся такой інфармацыяй. І ў ходзе апошніх кансультацый мы нашых расійскіх партнёраў інфармавалі аб тым, якія акты былі прыняты і якія плануюцца да прыняцця. У тым ліку абазначалі магчымасць арганізацыі бязвізавага ўезду ў Беларусь", - сказаў Ігар Фісенка.

"Як бачыце, мы акцэнтуем увагу на тым, што гэты парадак не распаўсюджваецца на рэйсы, якія прыбываюць або накіроўваюцца ў Расію. Такім чынам, мы ўлічваем поўнасцю інтарэсы Расійскай Федэрацыі", - дадаў ён.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ нумар 8 "Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян".

Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш як 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску праз Дзяржаўную граніцу Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.

Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданезію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі