Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2020, 19:22

Беларусь і ЗША прадаўжаюць дыялог па праблемах рэгіянальнай бяспекі

29 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў па ініцыятыве амерыканскага боку прыняў 29 студзеня часовага паверанага ў справах ЗША ў Мінску Джэніфер Мур і ваенных аташэ ЗША, Германіі і Польшчы, якія суправаджалі яе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама закрануты праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў правядзення маштабных ваенных вучэнняў "Абаронца Еўропы - 2020" з удзелам падраздзяленняў узброеных сіл ЗША і шэрага еўрапейскіх краін - членаў НАТА.

Замежныя партнёры падрабязна расказалі аб падрыхтоўцы да перакідкі і разварочвання прыцягнутых воінскіх падраздзяленняў у рамках будучых манеўраў.

З боку Джэніфер Мур і ваенных аташэ краін НАТА пацверджана гатоўнасць прадэманстраваць максімальную транспарэнтнасць вучэнняў "Абаронца Еўропы - 2020" у духу дзеючых міжнародных пагадненняў і абавязацельстваў па мерах даверу і бяспекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі