Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 лютага 2020, 19:24

Беларусь і ЗША абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў развіцці заканадаўства аб гандлі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і ЗША зацікаўлены супрацоўнічаць у частцы развіцця заканадаўства аб гандлі. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Віктара Нікалайкіна з супрацоўнікамі Міністэрства гандлю ЗША, якія прадстаўляюць Праграму развіцця камерцыйнага права, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы ў Палаце прадстаўнікоў абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Міністэрствам гандлю ЗША па пытаннях прадастаўлення тэхнічнай дапамогі, у тым ліку ў сферах садзейнічання гандлю і карпаратыўнага кіравання. Віктар Нікалайкін адзначыў, што Беларусі важны вопыт ЗША і іншых краін. "Гатовы прымяняць яго на заканадаўчым узроўні. Гэта будзе садзейнічаць далейшым адносінам", - лічыць ён.

Тавараабарот паміж Беларуссю і ЗША павялічваецца. У 2019 годзе ён перасягнуў $850 млн, што на 20 працэнтаў больш, чым у 2018-м. Экспарт паслуг беларускіх кампаній набліжаецца да $1 млрд. "Гэта сведчыць аб тым, што мы знаходзімся на правільным шляху", - сказаў парламентарый. Ён выказаў упэўненасць, што візіт супрацоўнікаў Мінгандлю ЗША будзе садзейнічаць развіццю двухбаковых адносін.

Амерыканскія эксперты прыехалі вывучыць магчымасці ўдасканалення беларускага заканадаўства. Яны, як адзначалася на сустрэчы, маюць намер знайсці новыя магчымасці для супрацоўніцтва Беларусі і ЗША і хочуць намеціць узаемавыгадныя напрамкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі