29 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве амерыканскага боку дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась сёння ў Мінску прыняў часовага паверанага ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфер Мур. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.
На сустрэчы абмеркаваны пытанні беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння, а таксама закраналіся праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў кантэксце планаў разгортвання дадатковых ваенных кантынгентаў ЗША паблізу граніц Беларусі.
Амерыканскі бок падрабязна праінфармаваў аб планах правядзення аперацыі "Атлантычная рашучасць" і вучэння "Абаронца Еўропы - 2020", складзе і колькасці прыцягваемых сіл і сродкаў, а таксама тэрмінах іх вяртання да месцаў пастаяннай дыслакацыі.
Акрамя таго, бакі абмяняліся меркаваннямі аб становішчы ў сферы кантролю над узбраеннямі і ўмацаванні мер даверу і бяспекі. Дасягнута дамоўленасць аб далейшым прадаўжэнні дыялогу.-0-