Фота МЗС
17 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Зімбабвэ распрацуюць новую усёабдымную дарожную карту супрацоўніцтва на 2026-2030 гады. Такая дамоўленасць дасягнута 16 красавіка ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Зімбабвэ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Палітычны і эканамічны складнікі візіту атрымалі развіццё ў час пасяджэння беларуска-зімбабвійскай сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве. Краіны падвялі вынікі выканання бягучых дамоўленасцей і намецілі новыя напрамкі партнёрства.
Па выніках пасяджэння падпісаны сумеснае камюніке і пратакол, якія прадугледжваюць пашырэнне супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, адукацыі, ахове здароўя, кіраванні стыхійнымі бедствамі і горназдабыўной галіне. Дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы новай усёабдымнай дарожнай карты супрацоўніцтва на 2026-2030 гады, якая ўключыць у сябе як рэалізуемыя, так і новыя двухбаковыя праекты.
Зімбабвійскі бок таксама выказаў падзяку Прэзідэнту Беларусі за гуманітарную дапамогу ў барацьбе з наступствамі засухі, выкліканай з'явай Эль-Нінья.-0-