
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы раўнд палітычных кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Зімбабвэ адбыўся 11 кастрычніка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Алейнік, зімбабвійскую - намеснік міністра замежных спраў і міжнароднага гандлю Дэвід Мусабаяна.
У ходзе кансультацый абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, сучасны стан і перспектывы развіцця беларуска-зімбабвійскага дыялогу, у тым ліку на высокім узроўні, магчымасці пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням развіцця гандлёвых сувязей і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакі пацвердзілі высокі ўзаемны інтарэс і абмеркавалі далейшыя сумесныя крокі на гэтым напрамку.
Кіраўнікі беларускай і зімбабвійскай дэлегацый таксама абмяняліся меркаваннямі па пытаннях узаемадзеяння дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.-0-