Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 студзеня 2019, 13:18

Беларусь і Зімбабвэ падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках перагавораў у Мінску Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам падпісаны міжнародныя дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісаны дагавор аб узаемнай прававой дапамозе па грамадзянскіх і эканамічных справах, мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам замежных спраў Беларусі і Міністэрствам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ аб правядзенні палітычных кансультацый.

Мемарандум аб узаемаразуменні падпісалі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ. Дакумент датычыцца супрацоўніцтва ў сферы сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій. Прыняты таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналагічнага развіцця і інавацыйных праграм. Аналагічныя мемарандумы па сваіх напрамках супрацоўніцтва заключаны з удзелам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Беларусі.

Акрамя таго, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі і Міністэрствам вышэйшай адукацыі, навукі і тэхналогій Зімбабвэ аб супрацоўніцтве ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - сельская гаспадарка. Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрствам зямель, сельскай гаспадаркі, водных рэсурсаў, клімату і сельскіх паселішчаў Зімбабвэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі