
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук сустрэўся 8 красавіка з першым намеснікам старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) Леанідам Анфімавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Падчас сустрэчы субяседнікі абмеркавалі пытанні практычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Выканкама СНД, уключаючы парадак маючых адбыцца ў першай палове 2022 года пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў і Савета міністраў замежных спраў СНД.
Ігар Назарук пацвердзіў, што Рэспубліка Беларусь высока цэніць Садружнасць як унікальную міжнародную арганізацыю са штаб-кватэрай у Мінску, якая дазваляе весці зацікаўлены дыялог па шырокім спектры напрамкаў, уключаючы пытанні палітычнага, гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, гуманітарнага партнёрства, забеспячэння комплекснай рэгіянальнай бяспекі.
Асабліва была адзначана неабходнасць актывізацыі ў бягучых рэаліях работы органаў Садружнасці па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржаў-удзельніц, а таксама па спалучэнні інтэграцыйных працэсаў у рамках СНД і ЕАЭС.
Намеснік міністра падзякаваў Выканкаму СНД і асабіста Леаніду Анфімаву за актыўную пазіцыю ў рамках забеспячэння дзейнасці місіі наглядальнікаў ад СНД па назіранні за правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, які адбыўся ў краіне ў лютым 2022 года.-0-