Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
24 студзеня 2020, 13:51

Беларусь і Вялікабрытанія настроены плённа развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Вялікабрытанія настроены плённа развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Размова аб гэтым ішла сёння на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава адзначыла, што ў Беларусі і Вялікабрытаніі выбудоўваюцца добрыя адносіны, інтэнсіфікуецца палітычны дыялог. "Будзем рабіць усё, каб супрацоўніцтва паміж краінамі плённа развівалася абсалютна па ўсіх напрамках", - падкрэсліла спікер, закранаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. "Парламентарыі могуць многае, у тым ліку ў частцы інтэнсіфікацыі адносін, якія выбудоўваюцца ў палітычнай, эканамічнай плоскасцях", - дадала яна.

Вялікабрытанія ўваходзіць у лік важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Беларусі, займаючы, напрыклад, другое месца па аб'ёме прыцягнутых у эканоміку прамых замежных інвестыцый. У Беларусі створана 211 арганізацый з брытанскім капіталам. "У далейшым супрацоўніцтве ёсць вялікі патэнцыял", - лічыць Наталля Качанава. Упэўненасці ў гэтым дадае і тое, што ў дзвюх краін падобныя прыярытэты развіцця як у эканоміцы, так і ў сацыяльнай сферы, дзе ўпор зроблены на падтрымку аховы здароўя, адукацыі, абарону правоў грамадзян.

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала аб падтрымцы, якую аказала Вялікабрытанія Беларусі ў аздараўленні дзяцей з пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС рэгіёнаў. Гэта дапамагло ўмацаванню гуманітарных кантактаў. "У нашых адносін ёсць будучыня. Мы з задавальненнем гэта адзначаем і разлічваем на тое, што сувязі па ўсіх напрамках будуць паглыбляцца, у тым ліку дзякуючы рабоце пасла", - рэзюмавала спікер.

Жаклін Перкінс у сваю чаргу таксама звярнула ўвагу, што адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй паступальна развіваюцца. Гэтаму садзейнічае між іншым абмен візітамі. У прыватнасці, пасол паабяцала садзейнічаць таму, каб у бліжэйшым будучым у Мінск прыехалі брытанскія парламентарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі