Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 красавіка 2022, 11:53

Беларусь і В'етнам рыхтуюць візіты на высокім узроўні

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і В'етнам абмяркоўваюць перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей. Гэта пытанне стала адной з тэм сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў В'етнаме Уладзіміра Баравікова з намеснікам міністра прамысловасці і гандлю Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Данг Хоанг Анам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі вядучых беларускіх прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у міжнароднай выстаўцы Vietnam Expo.

Фота Белінтэрэкспа

"У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічных сувязей, ход рэалізацыі актуальных двухбаковых праектаў, а таксама падрыхтоўку маючых адбыцца візітаў на высокім узроўні", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.

У час сустрэчы, адзначылі ў МЗС, была падкрэслена наяўнасць значнага патэнцыялу для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў рамках дамоўленасцей, дасягнутых па выніках апошняга пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Як паведамлялася, гэтымі днямі Уладзімір Баравікоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту В'етнама Нгуен Суан Фуку. Бакі сцісла абмеркавалі перспектыўныя напрамкі для развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва, а таксама графік сумесных мерапрыемстваў, нацэленых на яго далейшую інтэнсіфікацыю.-0-

Фота МЗС

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі