Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2022, 17:02

Беларусь і В'етнам абмеркавалі перспектывы развіцця сумесных прадпрыемстваў

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Мікалай Барысевіч наведвае з рабочым візітам В'етнам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Мікалай Барысевіч пабываў у правінцыі Хынгйен, дзе рэалізуюцца ключавыя беларуска-в'етнамскія праекты, уключаючы зборачную вытворчасць грузавой тэхнікі МАЗ (ТАА "СП Маз-Азія") і вытворчасць малочных прадуктаў з беларускай сыравіны ("Ау Віет Мілк"). "Падчас сустрэчы на прадпрыемствах бакі абмеркавалі перспектывы гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, магчымасці нарошчвання аб'ёмаў двухбаковага гандлю. Былі разгледжаны праблемныя пытанні функцыянавання "МАЗ-Азія" і "Ау Віет Мілк", а таксама абмеркаваны ўмовы і перспектывы далейшага развіцця прадпрыемстваў", - расказалі ў МЗС.

З в'етнамскімі партнёрамі дасягнута дамоўленасць аб прадаўжэнні работы па фарміраванні партфеля заказаў на 2022 год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі