Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лістапада 2019, 09:00

Беларусь і Венесуэла зацікаўлены ў развіцці ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венесуэлы ў Беларусі Франклінам Рамірэсам Араке ў сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Фота МЗС'

Бакі абмеркавалі стан беларуска-венесуэльскіх адносін, а таксама перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. У час сустрэчы была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння ў палітычнай, гуманітарнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі