ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 4 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2022, 10:56

Беларусь і Узбекістан правядуць у Ташкенце сумесны бізнес-форум

Даўрон Вахабаў і Леанід Марыніч. Фота ГПП Узбекістана
Даўрон Вахабаў і Леанід Марыніч. Фота ГПП Узбекістана

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Узбекістан правядуць у Ташкенце сумесны бізнес-форум. Пытанні яго арганізацыі абмяркоўваліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Узбекістане Леаніда Марыніча са старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Узбекістана Даўронам Вахабавым, паведамілі БЕЛТА ў беларускай дыпмісіі.

"У час сустрэчы абмеркаваны пытанні арганізацыі візіту дзелавых колаў Беларусі ва Узбекістан і беларуска-ўзбекскага бізнес-форуму ў Ташкенце 25 красавіка", - расказалі ў пасольстве.

Беларусь таксама рыхтуе нацыянальную экспазіцыю Made in Belarus для міжнароднай выстаўкі "Інапрам. Цэнтральная Азія", якая пройдзе 25-27 красавіка ва ўзбекскай сталіцы.

"На сустрэчы абмеркаваны пытанні пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Узбекістанам і Беларуссю, развіцця кантактаў дзелавых колаў дзвюх краін", - дадалі ў дыпмісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі