Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лютага 2020, 17:07

Беларусь і Узбекістан абмеркавалі супрацоўніцтва ў сферы бяспекі

11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Андрэй Раўкоў сёння ў Мінску сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Узбекістана ў Беларусі Насірджанам Юсупавым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

Разгледжаны пытанні беларуска-ўзбекскага ўзаемадзеяння, у тым ліку асноўныя вынікі выканання дарожнай карты па развіцці супрацоўніцтва ў галіне бяспекі.

Бакі высока ацанілі дасягнуты ўзровень ва ўсіх галінах двухбаковых адносін, а таксама пацвердзілі прыхільнасць да курсу стратэгічнага партнёрства, умацавання кантактаў і развіцця сумесных праектаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі