Фота МЗС
27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговы раўнд беларуска-ўзбекскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў адбыўся 25 сакавіка ў Ташкенце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Дэлегацыі ўзначалілі намеснік міністра замежных спраў Беларусі Павел Уцюпін і яго ўзбекскі калега Бабур Усманаў.
Бакі разгледзелі шырокі спектр пытанняў беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, намецілі ключавыя напрамкі яго далейшага развіцця. Дыпламаты выказалі задавальненне станам двухбаковага дыялогу, пацвердзілі намер прадаўжаць садзейнічаць яго развіццю па лініі знешнепалітычных ведамстваў, абмеркавалі практычныя аспекты падрыхтоўкі і правядзення сумесных мерапрыемстваў.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі таксама правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Узбекістана Бахціёрам Саідавым. Субяседнікі абмеркавалі пытанні двухбаковага парадку дня, графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўні.
У рамках візіту Павел Уцюпін сумесна з намеснікам міністра Бабурам Усманавым наведаў мемарыяльны комплекс "Парк Перамогі". Беларускі дыпламат усклаў кветкі да манумента "Ода стойкасці" і азнаёміўся з экспазіцыяй музея Славы.
Парк Перамогі адкрыўся ў Ташкенце 9 мая 2020 года. Канцэпцыя распрацавана па даручэнні прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева да 75-й гадавіны Перамогі ў Другой сусветнай вайне.
Агульная плошча комплексу складае 14,6 га. Ён уключае ў сябе 12 сімвалічных зон, сярод якіх цэнтральная алея, пляцоўка ваеннай тэхнікі, амфітэатр, "Вакзал", "Жахі вайны", "Лінія фронту", жалобна-памятная зона, "Радасць", "Перамога", Музей Славы і Плошча ўдзячнасці.
Манумент "Ода стойкасці" прысвечаны памяці Зульфіі Закіравай, якая страціла на вайне пяцярых сыноў, а таксама ўсім жанчынам, мужы і дзеці якіх загінулі на фронце.-0-