Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 ліпеня 2020, 19:16

Беларусь і Украіна абмеркавалі ўзмацненне кантролю за перасячэннем дзяржграніцы замежнымі грамадзянамі

31 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Украіна абмеркавалі ўзмацненне кантролю за перасячэннем замежнымі грамадзянамі дзяржаўнай граніцы. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"31 ліпеня адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Украіны Дзмітрыем Кулебам, - праінфармавалі ў МЗС. - Абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, графік афіцыйных мерапрыемстваў на бягучы год, а таксама ход падрыхтоўкі да правядзення 8-9 кастрычніка ў Гродне III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны".

У прэс-службе звярнулі ўвагу: "Былі даведзены падыходы беларускага боку па забеспячэнні стабільнасці ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне і ўзмацненні кантролю за перасячэннем замежнымі грамадзянамі дзяржаўнай граніцы".

Дзмітрый Кулеба праінфармаваў аб выніках сустрэчы міністраў замежных спраў Польшчы, Літвы і Украіны ў Любліне (стварэнні так званага "Люблінскага трохвугольніка"), а таксама мэтах і задачах гэтага ўтварэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі