Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 красавіка 2020, 19:59

Беларусь і Украіна абмеркавалі падрыхтоўку да Форуму рэгіёнаў у Гродне

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба абмеркавалі ў час тэлефоннай размовы пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Міністры разгледзелі графік афіцыйных мерапрыемстваў на бягучы год, абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і правядзення III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гродне. "Падкрэслена важнасць далейшага развіцця актыўных і змястоўных кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Дыпламаты таксама адзначылі эфектыўнае ўзаемадзеянне Беларусі і Украіны па аказанні садзейнічання грамадзянам у вяртанні на радзіму ва ўмовах складанай гуманітарнай сітуацыі, звязанай з закрыццём граніц.

Як паведамлялася, III Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны планавалася правесці ў Гродне ў кастрычніку. У ім павінны прыняць удзел прадстаўнікі ўрадавых і дзелавых колаў дзвюх краін, кіраўніцтва мясцовых органаў улады. Мэта форуму - прадстаўленне эканамічнага патэнцыялу рэгіёнаў Беларусі і Украіны, развіццё новых ініцыятыў і форм эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і культурнага супрацоўніцтва на міжрэгіянальным узроўні.

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў у кастрычніку 2018 года ў Гомелі. II Форум рэгіёнаў прыняў Жытомір.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі