Сцяг Нядзеля, 16 лістапада 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 ліпеня 2025, 09:00

Беларусь і Турцыя ўдасканалілі ўзаемны бязвізавы рэжым

Гючлю Джэм Ышык і Яўген Шэстакоў. Фота МЗС
Гючлю Джэм Ышык і Яўген Шэстакоў. Фота МЗС
22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Турэцкай Рэспублікі аб узаемнай адмене віз ад 29 сакавіка 2013 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Пасля завяршэння працэдур ратыфікацыі і ўступлення ў сілу пратакол дасць магчымасць вадзіцелям і членам экіпажаў грузавых аўтатранспартных сродкаў, аўтобусаў, паветраных суднай грамадзянскай авіяцыі і марскіх суднаў, якія выконваюць міжнародныя перавозкі грузаў і пасажыраў, знаходзіцца без віз у Беларусі і Турцыі на працягу перыяду, што не перавышае 90 дзён у любым з перыядаў 180 дзён.

Ад беларускага боку пратакол падпісаў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў, ад турэцкага - Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Гючлю Джэм Ышык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі