Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лютага 2024, 15:20

Беларусь і Турцыя пацвердзілі нацэленасць на стратэгічнае партнёрства

Фота МЗС
Фота МЗС
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін абмеркаваны на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі Джэмам Ышыкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Дыпламаты абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня. Асаблівую ўвагу яны ўдзялілі падтрыманню палітычнага дыялогу, умацаванню гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама выкананню дамоўленасцей, дасягнутых на вышэйшым і высокім узроўнях.

"Бакі пацвердзілі нацэленасць на далейшае развіццё адносін у рэчышчы стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Турэцкай Рэспублікай", - расказалі ў прэс-службе МЗС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі