11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя абмеркавалі стан ваеннага супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.
11 студзеня ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны адбылася акрэдытацыйная сустрэча з ваенным аташэ пры Пасольстве Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь палкоўнікам Атаканам Сарачам.
На мерапрыемстве бакі абмяняліся меркаваннямі па пытаннях міжнароднага парадку дня, абмеркавалі бягучы стан ваеннага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін, а таксама прадметна абмеркавалі бліжэйшыя планы і парадак іх рэалізацыі.-0-