Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 лістапада 2020, 16:21

Беларусь і Туркменістан правялі кансультацыі паміж МЗС

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан правялі кансультацыі паміж міністэрствамі замежных у анлайн-фармаце. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, туркменскую - намеснік міністра замежных спраў Бердыніяз Мяціеў. У час перагавораў абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і перспектывы далейшага развіцця беларуска-туркменскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі ў рамках міжнародных арганізацый.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана ў гуманітарнай сферы, стану дагаворна-прававой базы, а таксама сумесныя дзеянні ва ўмовах ускладнення эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі