Фота з архіва
6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Станіслаў Чапурной уручыў копіі даверчых грамат намесніку старшыні Кабінета міністраў, міністру замежных спраў Туркменістана Рашыду Мерэдаву. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
У ходзе сустрэчы абмеркавалі стан беларуска-туркменскіх адносін і перспектывы іх развіцця. Бакі пацвердзілі зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага, культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, а таксама выказаліся за неабходнасць задзейнічання патэнцыялу гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін для ўдзелу ў выставачных мерапрыемствах.
Рашыд Мерэдаў павіншаваў Станіслава Чапурнога з назначэннем і, пажадаўшы плённай работы, выказаў гатоўнасць туркменскага боку аказваць садзейнічанне і падтрымку ў ажыццяўленні яго дыпламатычнай дзейнасці.-0-