ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 13 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 чэрвеня 2022, 13:27

Беларусь і Таджыкістан зацікаўлены ў пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва

6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся візіт старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Андрэйчанкі ў Ерэван (Арменія) для ўдзелу ў пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка правёў сустрэчу са старшынёй Маджлісі намаяндагон (ніжняй палаты) парламента Рэспублікі Таджыкістан Махмадтаірам Закірзада. Бакі адзначылі, што Беларусь і Таджыкістан традыцыйна звязваюць блізкія адносіны, краіны паслядоўна ўмацоўваюць узаемавыгаднае стратэгічнае партнёрства, а фундамент беларуска-таджыкскіх сувязей - даверныя і дружалюбныя адносіны паміж лідарамі дзвюх дзяржаў.

Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што ў 2021 годзе тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў больш як $126 млн і ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся на 12,6 працэнта, экспарт - крыху больш за $122 млн (рост на 11,1 працэнта), імпарт - $4 млн (вырас на 90,5 працэнта). Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў 2021 годзе сталі спецыфічныя тавары, цукар, прадукцыя дрэваапрацоўкі, мясакосная мука, канцылярскія тавары, шпалеры, кабельная прадукцыя. Аснову імпарту тавараў з Таджыкістана склалі пража баваўняная, валакно баваўнянае нячэсанае, фрукты сушаныя.

У ходзе сустрэчы была адзначана ўзаемная зацікаўленасць у пашырэнні напрамкаў супрацоўніцтва, якімі могуць стаць развіццё зборачнай вытворчасці беларускіх ліфтаў, арганізаванай у Таджыкістане, стварэнне сумеснага прадпрыемства па вытворчасці дываноў, пастаўкі беларускай пасажырскай, кар'ернай і будаўнічай тэхнікі, пастаўкі племянной буйной рагатай жывёлы беларускай селекцыі, нарошчванне экспарту прадуктаў харчавання, у тым ліку сертыфікаванага па стандартах "Халяль". Беларусь у сваю чаргу зацікаўлена ў імпарце з Таджыкістана сыравіны для беларускай лёгкай прамысловасці, а таксама нарошчванні супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, культуры і спорту.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі актуальныя пытанні паглыблення супрацоўніцтва і нарошчвання сумесных намаганняў дзяржаў - членаў АДКБ у Парламенцкай асамблеі АБСЕ, а таксама ўзмацнення міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на прасторы СНД па процідзеянні фальсіфікацыі гістарычнай праўды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі